Мы рады бачыць вас на старонцы Instagram і на школьным сайце!
Ёсць пытанне? Мы з радасцю адкажам!
Форма зваротнай сувязі
Школьны музей "Бацькава хата"
Музей гісторыі, культуры і побыту беларускага Палесся ХІХ - ХХ стст. ДУА "Сярэдняя школа №38 г. Гомеля"
Запрашаем у віртуальны тур па музеі
"Побыт беларускага народа ў "Бацькавай хаце"
Рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі (2023 год).
Цымбалы - музычны брэнд Беларусі
Елісеева Мар'яна грае на цымбалах з 7 год. Чароўныя гукі гэтага музычнага інструмента ў яе выкананні з'яўляюцца неад'емнай часткай і ўпрыгожаннем пастановак этнаграфічных мерапрыемстваў і народных свят, якія праводзяцца ў нашым музеі (2024 год)
Інфармацыя для наведвальнікаў
г. Гомель, вул. Валгаградская 16
Пн.– Пт. - 8:00-16:00 Сб.- Нд. - Выхадны
Выставы і падзеі
Падтрымліваючы традыцыю, музей рэгулярна арганізоўвае мерапрыемствы па гісторыі і культуры беларускага Палесся.
Месца, дзе знаходзіцца дзіця ў першы год пасля нараджэння
Больш падрабязна
Пра музей "Бацькава хата"
Падрабязную гісторыю музея і яго экспазіцыі вы можаце даведацца на нашай агляднай экскурсіі
У музеі прадстаўлены прылады працы, прадметы побыту, мэбля, хатняе начыненне, ручнікі, адзенне і многае іншае. Усе экспанаты адлюстроўваюць жыццё беларускага народа XIX-XX стагоддзяў. Музей працуе па двух кірунках: фальклор і краязнаўства. За перыяд існавання музея былі праведзены адкрытыя мерапрыемствы. Выступленне ўдзельнікаў фальклорнай групы здымалі і паказвалі па тэлебачанні, аб рабоце музея расказвала Гомельскае радыё, газета “Савецкі раён". Удзельнікі краязнаўчага гуртка займаліся не толькі фальклорам, яны вучыліся пісаць невялікія даследчыя работы. Вялікая роля этнаграфічнага музея школы ў вучэбна – выхаваўчым і патрыятычным працэсе вучняў.