музей "Бацькава Хата"
Аб гісторыі музея
Мінулае і сучаснасць музея
Close
Ёсць пытанне? Мы з радасцю адкажам!
Форма зваротнай сувязі
Музей “Бацькава хата” быў заснаваны 27 лістапада 2008 года на базе ДУА
“Сярэдняя школы № 38 г. Гомеля” па ініцыятыве педагагічнага калектыва школы, вучняў і бацькоў.
Музей займае асобнае памяшканне, якое складаецца з двух пакояў. Плошча музея займае 66,28 м2.
Асноўны фонд музея складае 324 адзінкі экспанатаў. За час існавання праведзена 238 экскурсій для вучняў, бацькоў школы, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, гасцей з далёкага замежжа ( Германія).
У музеі прадстаўлены прылады працы, прадметы побыту, мэбля, хатняе начыненне, ручнікі, адзенне, і многае іншае. Экспанаты сабраны на тэрыторыі Гомельскай і Брэсцкай абласцей.
Усе экспанаты адлюстроўваюць жыццё беларускага народа 19- 20 стагоддзяў.
У музеі ёсць рэдкія экспанаты такія, як кубел, цыноўка, боня, стуга, ступа, лава, кросны і іншыя.
Музей працуе па двух кірунках: фальклор і краязнаўства.
За перыяд існавання музея былі праведзены адкрытыя мерапрыемствы. Выступленне удзельнікаў фальклорнай групы здымалі і паказвалі па тэлебачанні, аб рабоце музея расказвала Гомельскае радыё, газета “Савецкі раён" № 50 ад 10 снежня 2008 года “Рэнесанс даўніны”, і другая рубрыка “ Старыны святая памяць”.
Удзельнікі краязнаўчага гуртка займаліся не толькі фальклорам, яны вучыліся пісаць невялікія даследчыя работы.
Вялікая роля этгаграфічнага музея школы ў вучэбна – выхаваўчым і патрыятычным працэсе вучняў.


Напрамкі дзейнасці музея

Дакументацыя музея
1
Палажэнне аб музеі
2
План працы музея
3
Савет музея
4
Характарыстыка музея

Супрацоўнікі музея
настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, гісторыі
  • Рубанава Валянціна Уладзіміраўна
    Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
    Кіраўнік музея
  • Табуліна Людміла Іванаўна
    Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
  • Елісеева Вераніка Мікалаеўна
    Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

"Побыт беларускага народа ў "Бацькавай хаце"

Рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі (2023 год).

Цымбалы - музычны брэнд Беларусі

Елісеева Мар'яна грае на цымбалах з 7 год. Чароўныя гукі гэтага музычнага інструмента ў яе выкананні з'яўляюцца неад'емнай часткай і ўпрыгожаннем пастановак этнаграфічных мерапрыемстваў і народных свят, якія праводзяцца ў нашым музеі (2024 год)

Музей "Бацькава хата". ДУА "Сярэдняя школа №38 г. Гомеля"
Для сувязі: sovroo-sch38@mail.ru
г. Гомель, вул. Валгаградская д. 16
Made on
Tilda