Экспазіцыя музея
Экспанаты музея: прадметы побыту, адзення і рамяства
Поўны каталог музея

Вы можаце азнаёміцца з усімі экспанатамі музея па спасылцы ніжэй!

Актуальна на красавік 2024 г.
Close
Ёсць пытанне? Мы з радасцю адкажам!
Форма зваротнай сувязі

СЕРП
Ручная прылада працы для зжынання збожжа і травы. Вырабляецца з металу. Ручка заўсёды драўляная. Серп заўсёды паўкруглай формы.
(Для большага захопу збожжа або травы для зжынання).



СТУПА
Традыцыйная прылада для апрацоўкі на крупы. Выкарыстоўвалася яна і для іншых мэт. На Беларусі былі нажныя і ручныя ступы.Ступу ручную рабілі з кавалка тоўстага ствала дуба вышынёй 110-120 см. У ствале выдзёўбвалі ці выпальвалі конусападобную выемку глыбінёй 40-50 см і дыяметрам ў верхняй частцы 35-40 см. Зерне ў ступе таўклі таўкачом –тоўстай выструганай палкай з паўкруглымі канцамі, даўжыня якіх дасягала 90-110 см., для зручнасці трымання ў сярэдзіне яго частцы рабілі выемку. Часта таўклі ў два таўкачы. Зерне перад апрацоўкай сушылі, а ў працэсе таўчэння , для таго, каб лепш аддзялялася шалупінне, крыху змочвалі вадой.



ПРАСЫ
ШАВЕЦКІЯ КАЛОДКІ
КОШ

КРОСНЫ
Ткацкі станок з навітай асновай для ткання ў нітах у хатніх умовах. Найбольш важныя часткі і прыстасаванні пашыраных на Беларусі кросны-сталы, на якіх мацаваліся навой, ніты, у якія прапускаліся ніткі асновы, бёрда з набіліцамі для прыбівання ўтку,панажы, кацёлкі для прывядзення ў рух нітоў і ўтварэнні зева пры тканні.
Пачыналі наладку кроснаў з навівання асновы, яе часалі драўляным грэбнем, нацягвалі і накручвалі на навой. Наступны этап- накіданне асновы ў ніты. Затым аснову прапускалі ў бёрда, звязвалі па некалькі нітак разам, прадзявалі пруточак і замацоўвалі яго на навоі. Ніты злучалі з панажамі. Наладка кроснаў і ткання ад 2 – ух нітовага палатна, да шматнітовых і перабіраных узорыстых ручнікоў, абрусоў, посцілак.



МАСЛАБОЙКА
1960-я гады ХХ ст.
Бандарны выраб, пасудзіна для збівання масла. Вызначалася разнастайнасцю формаў і канструкцый. Вузкая кадачка з клѐпак. У накрыўцы пасярэдзіне адтуліна для калатоўкі (біла), верхні канец якой выходзіць вонкі, а да ніжняга прымацавана крыжавіна (ударная частка).



КАЛЫСКА (люлька, зыбка)
ДЗІЦЯЧЫ ЛОЖАК
АПАЛОНІК (палонік)

ПРАНІК

Плякаты драўляны брусок. Ён з’яўляецца продкам сучаснай пральнай машыны. Мылі бялізну на рэчцы, клалі яе на масткі і адбівалі пранікам, каб бялізна стала чыстай. Ім таксама аббівалі лён і проса.




ВЕРАЦЁНЫ

Канец ХІХ ст. Старажытная ручная прылада для прадзення нітак. Уяўляе круглы драўляны стрыжань даўжынѐй 38 см, патоўшчаны ў ніжняй частцы з больш вузкай “шыйкай” і галоўкай на канцы. Па перыферыі аздоблены геаметрычнымі ўзорамі. Расчасаную кудзелю льну, воўны або пянькі замацоўвалі ў прасніцы, грабяні ці на палцы-рагульцы і пралі ў хатніх умовах, накручваючы нітку на верацяно.



КОРАБ
ПАДСТРЭХ ( стрыхоўка )
ПЛЕЦЕНЫ СУНДУК

СУКАЛА

Сярэдзіна ХХ ст. Прылада для намотвання (насуквання) нітак на цэўкі. Уяўляе сабой дзве стойкі з умацаваным паміж імі валікам, абкручаным металічнай пласцінай з махавым колам, размешчаным бліжэй да аднаго канца валіка. З процілеглага канца ў валік устаўлены металічны стрыжань, на які надзявалася цэўка (вярчэнне дасягалася хуткімі рытмічнымі ўдарамі рукі па валіку). Знізу стойкі змацаваны драўляным бруском.Насуквалі цэўкі з клубка ці з матавіла.



ЧАЎНОК

Сярэдзіна ХХ ст. Ткацкая прылада для пракідвання ніткі ў працэсе ткання. Знешне нагадвае мініяцюрны човен. Чаўнок полы, цэўка замацавана на тонкім металічным стрыжні.У працэсе ткання цэўку не трэба было прытрымліваць вялікім пальцам.



КАЧАЛКІ

1930–1940 гг. ХХ ст. Прыстасаванні для разгладжвання тканых вырабаў (бялізны, адзення). Накручаны на качалку (даўжынѐю 56 см, дыяметр 6 см) выраб валкавалі валком. Валок – прамы ці выгнуты драўляны брус з ручкай з нарэзанымі ўпоперак трапецападобнымі зубцамі знізу.



КАЛАЎРОТ

Сярэдзіна ХХ ст. Прылада для механізаванага прадзення льну і воўны ў хатніх умовах. Тып калаўрота – стаяк. Рабочыя часткі: кола,педаль, якой кола прыводзілася ў рух, прадзільны апарат (г.зн. шпулькі для намотвання пражы, злучанай шнурамі звялікім колам). Кола знаходзіцца пад прадзільным апаратам.



Музей "Бацькава хата". ДУА "Сярэдняя школа №38 г. Гомеля"
Для сувязі: sovroo-sch38@mail.ru
г. Гомель, вул. Валгаградская д. 16
Made on
Tilda