З развіццём капіталізму і разбурэннем патрыярхальных асноў сям'і грані паміж «мужчынскімі» і «жаночымі» працамі сціраліся. Калі не хапала мужчынскіх працоўных рук, жанчыны і дзяўчыны выконвалі мужчынскія працы, нават такія, як ворыва і касьба. У выпадку неабходнасці, асабліва калі мужчыны ішлі на заробкі, усё рабілі жанчыны. Затое некаторыя жаночыя працы ніколі не выконваліся мужчынам. Напрыклад, мужчына ніколі не садзіўся за калаўрот ці за ткацкі стан, не рыхтаваў ежу, не даіў кароў. У сем'ях з вялікай павагай і шанаваннем адносіліся да старэйшага пакалення.